Мама Му, Крумкач і Юя Вісландэр наведалі Беларусь (фотарэпартаж)
Спадарыня Юя ўжо ў трэці раз наведвае Беларусь, а персанажы яе казак, Мама Му і Крумкач, даўно вядомыя беларускім дзецям і палюбіліся ім. Спектаклі лялечнага тэатра "Лямцавая батлейка" пад кіраўніцтвам Веранікі Фаміной, пастаўленыя паводле кніг Юі Вісландэр, карыстаюцца заслужанай папулярнасцю і любоўю аўдыторыі.
На сцэне, злева направа: Вераніка Фаміна, Надзея Кандрусевіч, Юя Вісландэр, Алеся Літвіноўская, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Оберг
З прывітальным словам выступае Спадар Марцін Оберг; Надзея Кандрусевіч, Юя Вісландэр
Цягам свайго візіту вядомая ва ўсім свеце шведская пісьменніца Юя Вісландэр узяла ўдзел у мерапрыемствах у Віцебску і Мінску, у тым ліку ў прэзентацыях кнігі "Мама Му ў басейне" ў перакладзе на беларускую мову, спектаклях паводле твораў пра Маму Му і Крумкача і ў круглым стале на тэму дзіцячай літаратуры.
Усе ведаюць, хто такая Мама Му!
Надзея Кандрусевіч і Юя Вісландэр
Крумкач (Вераніка Фаміна) і Мама Му (Бэла Кавалькова)
Юя Вісландэр
Перад пачаткам спектакля ў галерэі сучаснага мастацтва гледачы пазнаёміліся з аўтаркай, задалі ёй колькі правакацыйна-казачных пытанняў (напрыклад, аказалася, што спадарыня Юя знаёмая з Мамай Му ажно 30 (!) гадоў), вывучылі некалькі шведскіх словаў і павіталіся з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Спадаром Марцінам Обергам.
Сцэны са спектакля "Мама Му ў басейне"
Пасля паказу спектакля кожны маленькі глядач атрымаў у падарунак адмысловы "медаль залатой рыбкі" ад Мамы Му і Крумкача. Па аўтограф да Юі Вісландэр выстраілася вялікая чарга прыхільнікаў яе творчасці.
Злева направа: Бэла Кавалькова, Надзея Кандрусевіч, Юя Вісландэр, Вераніка Фаміна
Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org