Марыя Роўда прэзентавалася ў «Кніжнай шафе» (фота, відэа)

На сцэне Арцём Сітнікаў і Марыя Роўда

Сустрэча, на якой сабралася каля дваццаці гледачоў, прайшла ў атмасферы непасрэднасці і сяброўства. Марыя не толькі прачытала некалькі ўрыўкаў са сваіх апавяданняў, але і расказала перадгісторыю іх стварэння, чым выклікала процьму пытанняў -- асабістых і творчых -- з боку публікі.

Марыя Роўда

Перад пачаткам імпрэзы

Самыя актыўныя ўдзельнікі гутаркі атрымалі ў падарунак закладкі і паштоўкі ад грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Глядзельная зала

Чытае Марыя Роўда

Арцём Сітнікаў

Таццяна Беланогая

Віка Трэнас

 

Мастацкае чытанне прозы цягам вечарыны перамяжоўвалася паэтычным сэтам ад Вікі Трэнас і музычнымі ад Арцёма Сітнікава, які выконваў песні знакамітых рок-музыкантаў у перакладзе на беларускую мову.

Арцём Сітнікаў і Марыя Роўда

Арцём Сітнікаў

Аўтограф-сесія

Кожны цікаўны змог напрыканцы імпрэзы набыць кнігу Марыі, узяць у аўтаркі аўтограф і сфатаграфавацца з ёй.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"