Марыя Роўда прэзентуецца ў «Кніжнай шафе» — 11 сакавіка

Марыя Роўда

“Марыя Роўда апісвае непадробныя пакуты душы, якая жадае немагчымага; прычым недасяжнай мару – быць шчаслівым з каханым чалавекам — робіць сам герой. Пісьменніца не паведамляе чытачу пра пакуты героя, але сапраўды стварае іх ­– вы ўсё адчуеце на ўласнай скуры”, — піша крытык Наста Грышчук.

Героі твораў пісьменніцы — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна. З самаіроніяй, сумам і любоўю аўтарка распавядае пра сваё пакаленне і пра будучыню, якую маладзёны чакалі, але не атрымалі, і якую асэнсоўвалі ўжо ў новую эпоху.

Марыя — лінгвіст, скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, працуе дацэнтам на кафедры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы таго ж універсітэта. Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію і дзіцячыя мультфільмы. Публікуецца з 1993 года.

Гутарку з пісьменніцай чытайце тут 

Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)

Арганізатары — кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"