Марыя Сёдэрберг запрашае на літаратурную сустрэчу ў Варшаве — 9 студзеня

Шведска-беларускае літаратурнае падарожжа.
Далучайцеся да сустрэчы і чытанняў з Евай Вежнавец, Тацянай Нядбай і іншымі.
9 студзеня (серада) у 18.30-19.30
Месца: Кафэ Ukryte Miasto
Noakowskiego 16, Варшава. +22 270 23 88
Уваход вольны
Арганізатар Марыя Сёдэрберг раскажа пра бліжэйшыя планы. Паколькі Літаратурныя падарожжы больш не могуць адбывацца на Беларусі, сустрэчы будуць працягвацца ў іншых краінах. Шведска-беларускія літаратурныя вандроўкі запачаткаваныя ў 2002 годзе ў Пінску. Яны праводзіліся пры падтрымцы Шведскага інстытута і Дзяржаўнага Савета па культуры Швецыі, а таксама пры ўдзеле многіх мясцовых рэгіянальных беларускіх арганізацый.
Паводле Марыі Сёдэрберг
На фота: Разам на Літаратурных днях у Пінску. Уладзімір Арлоў, Марыя Сёдэрберг і Рыгор Барадулін. 2006 год