"Матылі" — першая кніга Паліны Качатковай

"Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. “Матылі” — яе першая кніга мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся".

(з анатацыі да кнігі)

 

“Начныя размовы пра матылёў

Ёсць словы, якія не варта казаць.

Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць.
давайце пагаворым пра матылёў.

Матыль — гэта матыль, прыгажосць. Ён ніколі не сядзе ні на што брыдкае.

Ці матылі нейкім чынам звязаныя з тым, з іншым светам?

Крылатая Душа-Псіхея? Не ведаю. Магчыма. Паэты так лічылі, не людзі. Душа-матыль? Наўрад ці.

А што вы ведаеце пра матылёў?..”


Матылі: навелы / Паліна Качаткова. — Мінск : Кнігазбор, 2012.  144 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; вып. 29).

 

 

Пра аўтара

Паліна Качаткова (Сцепаненка)

Празаік, даследчык творчасці Максіма Багдановіча, нарадзілася 26 лютага 1968 года ў горадзе Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала  ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску. У жніўні 1998 года звольнілася з музея і перайшла на сталую працу ў праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Гастарбайтэр” (2008), “Сыс пра Сыса” (2010), “Пустазелле” (2011), “Прычына смерці — прочырк” (2011) і “Растрэльны пісталет” (2012) — пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. Аўтар аповесці “Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча” пра юнацкія гады М. Багдановіча. Аўтар зборніка навелаў “Начныя размовы” (існуе ў электронным выглядзе ў беларускай інтэрнэт-бібліятэцы на сайце kamunikat.org).