«Матылёк» — Таццяна Беланогая праспявала Яўгенію Янішчыц

Выданне ўключае не толькі 28 песень Таццяны Беланогай на вершы Яўгеніі Янішчыц, але і рарытэт — аўдыёзапісы 66 вершаў паэткі ў аўтарскім выкананні з залатой калекцыі Белтэлерадыёкампаніі.

Трапныя словы ў правільным парадку, праспяваныя пад аўтарскую музыку, завабліваюць у космас далікатных пачуццяў не толькі паэткі, але і самой выканаўцы, запрашаючы ў сусвет тонкага светаўспрымання і любові ва ўсіх яе праявах.

Розныя па настроі і змесце, песні распавядаюць пра складаную і шырокую палітру пачуццяў простай музычнай мовай і дакладнымі паэтычнымі фармулёўкамі, ствараючы ва ўспрыманні ўважлівага слухача сапраўдны эфект “Матылька”.

18 мая ў 21.00 Таццяна Беланогая раскажа пра новы альбом і праспявае ў жывым эфіры Радыё Сталіца ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай. Далучайцеся да праслухоўвання!

Дыск можна набыць:

Крама “Акадэмічная кніга”, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72.

Інтэрнэт-крама knihi.by

Этнацэнтр “Рагна”, г. Мінск, вул. Сухая, 4

Кнігарня “ЛогвінаЎ”, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а

Крама “Беларуская Прастора”, пр-т Незалежнасці, 58 (ГЦ “Маскоўска-Венскі”), другі паверх, павільён 205

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"