Мацнее "Дняпроўская строма"

Магілёўскае абласное аддзяленне ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” выпусціла другі і трэці нумары літаратурна-мастацкага бюлетэня «Дняпроўская строма», за травень і чэрвень.
Бюлетэнь расказвае пра ўдзел сяброў аб’яднання у паэтычных імпрэзах у Магілёве і па-за межамі роднага горада. Трэці нумар “Дняпроўскай стромы”, які выйшаў ужо на 4 старонках, прысвечаны паэту Алесю Пісьмянкову, ураджэнцу вёскі Бялынкавічы, што на Магілёўшчыне. У ім змешчаны матэр’ялы, падрыхтаваныя паводле вынікаў паездкі магілёўскіх літаратараў на першае абласное свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” у гонар паэта.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг