Майскае пасяджэнне Магілёўскага абласнога аддзялення СБП

Яраслаў Клімуць, Сяргей Украінка, Тамара Аўсяннікава.

Пісьменніца Тамара Аўсяннікава прэзентавала свой паэтычны зборнік “Скрыжалі”, які выйшаў у бібліятэцы СБП “Кнігарня пісьменніка”.

Мікола Яцкоў 

Спадар Яцкоў прадставіў новую кнігу пісьменніка-франтавіка Фелікса Шкірманкова “Нашчадкам”.

Таццяна Барысік і Міхась Булавацкі. 

Міхась Булавацкі праінфармаваў пра набыткі і складанасці праведзенага пад яго кіраўніцтвам XIV “Беларускага пяціборства”.

Таццяна Барысік распавяла пра зацікаўленасць беларускай рэдакцыі Радыё Свабода падзеямі культурнага і літаратурнага жыцця Магілёўскага рэгіёна і пра гатоўнасць РС больш шырока асвятляць тое, што тут адбываецца.

Старшыня рэдакцыйнай рады альманаха “Брама” Яраслаў Клімуць расказаў пра працу над чарговым, новым выпускам.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП