Мемуар-вечарынка ў мінскай галерэі "Ў" — 29 сакавіка

Сёння, 29 сакавіка, у галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца фінальная імпрэза ў межах фестывалю перакладнай літаратуры "Шэнгенка" — "Мемуар-вечарынка", а таксама ўрачыстае закрыццё фэсту. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

 

Жанр белетрызаваных успамінаў заслужана мае вялікую папулярнасць у свеце. Рэальныя падзеі часцяком могуць быць больш фантастычнымі і неверагоднымі за самую выкшталцоную выдумку, асабліва калі вядзецца пра трагічныя падзеі еўрапейскай гісторыі ХХ стагоддзя.

На сустрэчы будуць прэзентаваныя наступныя кнігі:

• Жо Лангерава. Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л.;

• Ян Рознэр. Сем дзён да пахавання;

• Імрэ Кертэс. Страчаны лёс;

• Шандар Марай. Споведзь мешчаніна.

Удзел возьмуць перакладчыкі Павел Раага, Таццяна Абдулхакава, Святлана Рогач, Ірына Дарафейчук. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Вядоўцы — Андрэй Хадановіч і Сяргей Сматрычэнка.

арганізатараў