Мерапрыемствы памяці Ніны Мацяш прайшлі ў Белаазёрску

Імпрэзы, аб’яднаныя назвай  “Бабіна лета”, прайшлі пры падтрымцы супрацоўнікаў гарадской бібліятэкі і палаца культуры Белаазёрска, мясцовае адміністрацыі ды пісьменніцкае грамады. Мерапрыемствы памяці Ніны Мацяш праводзяцца ўжо не першы год і заўсёды прыцягваюць увагу як мясцовай інтэлігенцыі, так і гасцей з іншых гарадоў.

Анатоль Вярцінскі

Праграма ўключыла ў сябе наведванне кватэры і бацькоўскага дома паэткі, памінальнае набажэнства ў царкве ды паездку на могілкі, дзе Ніна Мацяш знайшла вечны спачын 5 год таму. Увечары ў Палацы культуры адбыўся вялікі канцэрт з удзелам гасцей ды вучняў мясцовых школаў.

Васіль Жуковіч

У гэтым годзе на свята ў Белаазёрску прыехалі сябры Берасцейскай філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”: Іван Мельнічук, Алесь Паплаўскі, Алесь Каско, са сталіцы завіталі сябры і паплечнікі паэткі Анатоль Вярцінскі, Васіль Жуковіч, Вера Буланда, Інэса Вінаградава і іншыя.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"