“Мэрсэдэс-Бэнц” дабраўся да Беларусі

Прэзентацыя кнігі таленавітага польскага пісьменніка Паўла Гюле “Мэрсэдэс-Бэнц” у перакладзе на беларускую мову адбудзецца ў Тэатр-студыі імя Міровіча, што пры Акадэміі Мастацтваў, 17 траўня.

Кніга нядаўна ўбачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”,  пераклад аднайменнага рамана і апавяданняў ажыццявіла Марына Шода.

Прэзентацыю плануецца правесці ў межах літаратурна-музычнай акцыі “Драйв”.

Плануецца, што актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыме як сам аўтар рамана, так і яго беларускія прыхільнікі: Андрэй Хадановіч, музыканты і спевакі Віктар Шалкевіч,  Атмараві і Сяргей Пукст, а таксама госць з Украіны Сяргій Жадан.


Лаўрэат многіх літаратурных прэмій Павел Гюле сёння з’яўляецца адным з найбольш вядомых і чытаемых пісьменнікаў  Польшчы. Ён нарадзіўся ў 1957 годзе, паспеў выдаць раманы "Вайзэр Давідэк", "Кастарп", "Таемная вячэра", а таксама зборнікі паэзіі і апавяданняў.