«Месяц польскай літаратуры» ў Мінску

У Мінску трэці раз адбудзецца мульціжанравы фэст “Месяц польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”. Пачынаючы з 12 лістапада некалькі разоў у тыдзень на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы будуць адбывацца літаратурныя, музычныя, гістарычныя, мастацкія і тэатральныя імпрэзы з удзелам літаратараў, гісторыкаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі. Уваход на ўсе імпрэзы – вольны.

Акрамя таго, штодня запрашаем наведаць у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А) “Польскую шафу” – найвялікшы ў Беларусі аддзел з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах: сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, паэзія і проза.

 

Расклад імпрэзаў “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”:

12 лістапада (серада)Пасля ўрачыстага адкрыцця, на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца канцэрт Андрэя Хадановіча і яго бэнда, прысвечаны творчасці барда часоў “Салідарнасці” Яцэка Качмарскага. На адкрыцці шырокай публіцы прадставяць музычны дыск “Муры”, беларускія версіі песень Качмарскага. Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.

 

18 лістапада (аўторак). Вечарына “Кірмаш цудаў Віславы Шымборскай”, прысвечаная паэтцы, Нобелеўскай лаўрэатцы. Спартоўцы, дыпламаты, грамадскія дзеячы, акторы прачытаюць вершы Шымборскай на сваіх мовах  і ў польскім арыгінале. Галерэя Ў. Пачатак а 18-30.

 

21 лістапада (пятніца). Адкрыццё выставы “Коткі ў польскім коміксе”. Пра фенамен польскага комікса распавядуць польскія і беларускія мастакі. Галерэя Ў. Пачатак а 19. Выстава працягнецца ў галерэі да 28 лістапада.

 

22 лістапада (субота). “Як намаляваць комікс?” Майстар-клас для дзетак 6-11 гадоў (12:00-13:00)  ды для моладзі і дарослых (14:00-16:00). Галерэя Ў.

 

26 лістапада (серада). Прэзентацыя кнігі “Мілаш. Аўтабіяграфія” з удзелам аўтара Анджэя Франашэка. Гэта прэзентацыя самага грунтоўнага на сёння жыццяпісу лаўрэата Нобелеўскай прэміі, “апошняга грамадзяніна ВКЛ”, паэта Чэслава Мілаша, які перажыў ці не ўсе бурлівыя падзеі ХХ стагоддзя. З удзелам перакладчыкаў – Марыі Казлоўскай, Марыны Шоды, Марыі Пушкінай і Андрэя Хадановіча.  Кнігарня “логвінаЎ”. Пачатак а 19.

 

2 снежня (аўторак)Тэатралізаваная прэзентацыя перакладу п’ес драматурга Станіслава Выспяньскага “Вяселле” і “Варшавянка”. На прэзентацыі акторы Купалаўскага тэатра разыграюць некалькі ўрыўкаў з твораў драматурга. З удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага. Рэпетыцыйная сцэна Купалаўскага тэатра (Энгельса, 7). Пачатак а 18. Уваход – вольны, без квіткоў і запрашальнікаў. 

 

9 снежня (аўторак). Сустрэча з адным з найяскравейшых сучасных празаікаў Польшчы Паўлам Гюле і прэзентацыя беларускага пераклада яго рамана “Вайзэр Давідзік”. У сустрэчы возьме  удзел перакладчыца Марына Шода і акторы Купалаўскага тэатра, якія прадставяць фрагменты з рамана. Мадэратар – Андрэй Хадановіч. Галерэя Ў. Пачатак а 19.

 

Паводле прэс-рэлізу