“Месяц польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”

Пра “Месяц”. У цэнтры Мінска ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці 37а) адкрываецца “Польская шафа” – вялікая паліца з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах. Сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя кнігі, дэтэктывы і фантастыка,  – падыходзь і купляй, ці проста чытай. Апроч таго, цэлы кастрычнік раз на тыдзень на розных культурных пляцоўках Мінска будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і тэатральныя імпрэзы, з удзелам паэтаў, музыкаў  і актораў з Польшчы і Беларусі. 

1 кастрычніка (аўторак) – Пасля ўрачыстага адкрыцця “Польскай шафы”, на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца  канцэрт Змітра Вайцюшкевіча, прысвечаны творчасці польскага паэта Рафала Ваячка. Кнігарня “логвінаЎ” і галерэя Ў. Пачатак а 18-30. Уваход – вольны.

Паводле прэс-рэліза "Кнігарні логвінаЎ"