Навіны

Месяц шведскай літаратуры пройдзе ў лютым у мінскай кнігарні “логвінаЎ” пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Мінску. На працягу лютага ў кнігарні чытачоў чакае палічка са шведскімі кнігамі, а таксама выступы і чытанні шведскіх пісьменнікаў.

 

 

 

7 лютага (аўторак) Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца літаратурная вечарына “Глобус Швецыі”, на якой Лявон Баршчэўскі выступіць з перакладамі Нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера, Уладзімір Арлоў падзеліцца ўражаннямі ад вандроўкі за Палярнае кола на шведска-фінскае памежжа, Вера Бурлак прачытае вершы-імпрэсіі пра скандынаўскія авіялініі, Валянціна Аксак і Валярына Кустава распавядуць пра выспу Готланд. Вядоўца імпрэзы – Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19. 

 

12 лютага (нядзеля) Ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кнігі Юі Вісландэр “Мама Му чытае” ды Юі і Тумаса Вісландэраў  “Малы і Білан”, з удзелам аўтаркі Юі Вісландэр і яе беларурскай перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, а таксама спевакоў Змітра Вайцюшкевіча і Галіны Казіміроўскай, якія запісалі кружэлку з Юінымі казкамі і песенькамі.  Лялечны тэатрык Веранікі Фаміной “Лямцавая батлейка” прадставіць сваю версію Мамы Му.  Дзеткі і дарослыя, прыходзьце!  Пачатак а 14-й.

 

18 лютага (субота) Прэзентацыя дзіцячай кнігі Ульфа Старка “Дыктатар” (папяровае выданне+электронная версія). Пры ўдзеле аўтара, а таксама літаратуразнаўцы Яніны Арлоў, і перакладчыц:  Насты Лабады і Вольгі Рызмаковай. Вядоўца – Андрэй Хадановіч. Зноў запрашаем дзетак і іх бацькоў. Пачатак а 14-й.

 

28 лютага (аўторак) Вечар шведскага дэтэктыва. Паказ фільма паводле рамана Стыга Ларсана і абмеркаванне феномена шведскага дэтэктыва. Вядоўца – культуролаг Максім Жбанкоў. Пачатак у 18-30.

 

12 сакавіка (панядзелак) Nobel-party.Імпрэза,прысвечаная паэту-набелісту  Тумасу Транстромеру. З удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага і рэжысёра  Лейфа Ульсана. Мадэратар – Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й.

 

15 сакавіка (чацвер) Тэатралізаваны вечар, прысвечаны класіку сусветнай драматургіі Аўгусту Стрындбергу. З удзелам актораў мінскіх тэатраў і рэжысёра Лейфа Ульсана, ідырэктара Тэатра беларускай драматургіі Валерыя Анісенкі. Пачатак а 19-й.

 

Пра аўтараў

 

Ульф Старк (Ulf Stark) Адзін з самых вядомых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Стакгольме. Дэбютаваў як аўтар кніг для дарослых. У 1984 годзевырашыў цалкам прысвяціць сябе дзіцячай літаратуры. Лаўрэат прэстыжнай прэміі Андэрсана. Піша вясёлыя і мудрыя кнігі, ад фэнтэзі да дзіцячых вершаў.

 

Юя Вісландэр (Jujja Vislander) Шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесным прыгодам. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Томаса быў угнараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.

 

Яніна Арлоў (Janina Оrlov) Нарадзілася ў 1955г. Перакладчыца, літаратуразнаўца, актыўная ўдзельніца фармавання культурнай палітыкі сваёй краіны.

 

Лейф Ульсан (Leif Olson) Нарадзіўся ў 1938г. Шведскі рэжысёр, сцэнарыст, актор.

 

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т. Незалежнасці, 37а.

 

Кантактны тэлефон: +375-44-7236574 (Павал).

 

Паводле арганізатараў.

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------