Міхась Булавацкі прадстаўляе школьнікам Высоцкага па-беларуску

Пазнаёміцца з творчасцю Уладзіміра Высоцкага захацелі і магілёўскія школьнікі. М. Булавацкі правёў сустрэчы ў школах № 34 (27 студзеня), № 2 (2 лютага), № 21 (9 лютага). Старшакласнікі пачулі пра шматгадовую гісторыю стварэння зборніка, якая пачалася ў 1988 годзе, калі выкладчыкам ВНУ дазволілі (!!) чытаць лекцыі на беларускай мове і старшы выкладчык матэматычнай кафедры пачаў актыўна вяртаць сабе амаль згубленую родную мову, перакладаючы розныя тэксты, дайшоўшы такім чынам і да У. Высоцкага.

Сустрэчы М. Булавацкага ў школах ладзяцца з ініцыятывы гарадской арганізацыі ТБМ і яе кіраўніка А. Дзьячкова. Настаўнікаў (найперш беларускай мовы) зацікавілі і “Урокі Высоцкага”, якія распрацоўвае М. Булавацкі. Першы з такіх урокаў апублікаваны ў жнівеньскім нумары “Літаратурнай Беларусі” (2016 г.).

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП