Міхась Скобла і Аляксандр Тамковіч выступілі ў Бабруйску
Выступае Міхась Скобла, справа Аляксандр Тамковіч
Аляксандр Тамковіч распавёў пра тое, як ён, будучы першапачаткова толькі журналістам, стаў займацца літаратурай, пісаць і выпускаць кнігі нарысаў. Ім была прэзентаваная “Арытмія, альбо Код супраціву” – адна з апошніх яго кніг, прысвечаных грамадскім актывістам. Як адзначаў паэт Уладзімір Някляеў, Аляксандр Тамковіч стварае энцыклапедыю вобразаў і характараў сучаснікаў, бо гэтаксама, як і яны, “вельмі востра рэагуе на падман, знявагу, цемрашальства".
Міхась Скобла асноўную частку выступу прысвяціў сваім літаратурным даследаванням жыцця і творчасці Зоські Верас і Ларысы Геніюш.
Затым спадар Міхась пазнаёміў слухачоў са сваёй паэзіяй, прачытаўшы некалькі вершаў. Распавёў пра сваю працу на радыё, адказаў на пытанні.
У канцы вечара адбылася аўтограф-сесія.
Падрыхтаваў А. Санаценка