Міхась Зарэцкі. Чалавек, якога натхніў Францыск Скарына

Скарына паўплываў на Зарэцкага ды і не толькі на яго. Таму не выпадкова, што 16 снежня ў рамках кампаніі “Пяцісотгоднасць” драматург і актор Васіль Дранько-Майсюк на сустрэчы з навучэнцамі ліцэя БДУ у музеі Петруся Броўкі (арганізаванай Ганнай Севярынец) расказваў не толькі пра яркі творчы лёс аўтара рамана “Вязьмо”, але шмат прысвяціў увагі нашаму першадрукару. Своеасаблівым уступам прагучалі радкі з класічнага верша Максіма Багдановіча “Безнадзейнасць”: “Скарына, доктар лекарскіх навук, у доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры…”

Прысутныя (каля 40 чалавек) задавалі яркія пытанні як пра жыццё Зарэцкага, так і пра дзейнасць Скарыны. Сустрэча прайшла як адно шчаслівае імгненне. “Пяцісотгоднасць” — яднае і з’яўляецца тым культурніцкім мостам, які аб’ядноўвае эпоху Скарыны, часы Зарэцкага і наш дыскурс.

Фота Аліны Арловай, budzma.by