Міхасю Скоблу – 45!
Саюз беларускіх пісьменнікаў віншуе свайго сябра Міхася Скоблу з 45-годдзем! Зычым творчых перамог і асабістага шчасця!
Міхал (Міхась) Уладзіміравіч СКОБЛА (нар. 23 лістапада 1966, в. Паляжын каля Дзярэчына, Зэльвенскі раён) — беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст.
Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1991).
Аўтар кніг паэзіі «Вечны Зніч» (1990), «Вочы Савы»(1994), «Нашэсце Поўні» (2000), кнігі літаратурных пародыяў «Розгі ў розніцу» (1993), зборніка вершаў для дзяцей «Камень-перунок» (1998), кнігі гістарычных нарысаў «Дзярэчынскі дыярыюш» і інш.
Cкладальнік анталогій беларускай паэзіі 20 ст. «Краса і сіла» (2003) і сусветнай паэзіі ў беларускіх перакладах «Галасы з-за небакраю» (2008)
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).
Прэсавая служба Саюза беларускіх пісьменнікаў