Міхасю Тычыну — 70. Віншуем!

10 лютага доктару філалагічных навук, літаратуразнаўцу, пісьменніку, сябру СБП Міхасю Тычыну споўнілася 70 гадоў. Паважаны Міхаіл Аляксандравіч! Віншуем Вас з юбілеем і жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, радасці Вам і Вашым блізкім, і, канечне, поспехаў у навуковай і творчай дзейнасці!

 

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"