Міхасю Зізюку — 50!

Міхась Міхайлавіч Зізюк нарадзіўся 30 чэрвеня 1967 года ў в. Лучыцы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.Скончыў Лучыцкую сярэднюю школу і Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. У 1993 годзе вярнуўся на Беларусь. Працаваў у раенным аддзеле ўнутраных спраў, скончыў Акадэмію МУС РБ і атрымаў кваліфікацыю юрыста. Пісаць пачаў у сярэдзіне 2000-ых гадоў. Піша на беларускай і рускай мовах. Жыве і працуе ў г. Наваградку Гродзенскай вобл. Найбольш вядомымі творамі Міхася Зізюка з'яўляюцца кнігі для дзяцей і падлеткаў "Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя" і "Планктон" (абедзьве выдавецтва "Галіяфы".

Міхась Міхайлавіч, Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе вас з паважным юбілеем, зычыць доўгіх гадоў жыцця, выдатнага творчага настрою і новых кніг на радасць чытачам.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"