Мікола Аўрамчык: "Гры�?а Барадулін не вылазіў ад мяне"

Дзесяціклясьнікам ён атрымліваў бандэролі ад Кузьмы Чорнага, а пазьней кансультаваў маладых Караткевіча ды Барадуліна. Выступаў па ўсім Савецкім саюзе, але ня мог даць інтэрвію па-расейску. Любіў Максіма Танка, але пабаяўся Пятра Ма�?эрава. Надрываў жываты з Гілевічам, а пасьля яму было стра�?на выйсьці на вуліцу. Успаміны найстарэй�?ага беларускага пісьменьніка Міколы Аўрамчыка ў перадачы "Вольная Студыя".

Багдан Арлоў: «Мікола Аўрамчык пачаў пісаць я�?чэ ў вясковай �?коле-сямігодцы, часам яго друкавалі ў �?кольнай насьценгазэце, часам Мікола дэклямаваў свае ды чужыя творы на калгасных вечарах самадзейнасьці. Аднак даволі хутка сытуацыя зьмянілася: вер�? Аўрамчыка быў надрукаваны ў "Полымі", а неяк проста пасярод уроку сам дырэктар �?колы прынёс дзесяціклясьніку Міколу бандэроль ад Кузьмы Чорнага».

Мікола Аўрамчык: «Кабінэт маладога аўтара быў у Саюзе пісьменьнікаў, і ў гэтым кабінэце Кузьма Чорны, аказваецца, быў загадчыкам. І кансультанты былі: па паэзіі — Аркадзь Куля�?оў, па прозе — Рыгор Мура�?ка. Я паслаў нейкае апавяданьне, �?кольны с�?ытак на 12 старонак. Кузьма адказаў мне на гэтае апавяданьне, арку�?ы 3 было ўборыстым почыркам. І вярнуў с�?ытак з пазнакамі. Што я мог напісаць дзесяціклясьнікам?! А гэты чалавек такі адказ мне напісаў! Калі паэты ўсё жыцьцё казалі, �?то яны ўдзячныя мне, �?то я ім вельмі дапамагаў, дык я прызнаваўся ім, �?то каб са мной ня няньчыліся Куля�?оў, Чорны і Мура�?ка — наўрад ці я б зь імі так няньчыўся. Барадулін неяк сказаў: "Аўрамчык палову не напісаў таго, �?то мог напісаць, — з-за нас". Вось так».

Арлоў: «Неяк у менскі пэдінстытут прый�?лі на сустрэчу са студэнцтвам Янка Купала ды Якуб Колас. Сярод ін�?ых твораў моладзі ў самвыдатаўскім зборніку Колас з Купалам перад вялізнай аўдыторыяй адзначылі вер�? "Адлёт жураўлёў" студэнта Аўрамчыка і папрасілі крыху зьляканага Міколу выйсьці ды прачытаць той вер�?. Назаўтра пра гэта напісалі газэты. Кар'ера Міколы Аўрамчыка пачала імкліва разьвівацца».

Аўрамчык: «Калі Колас з Купалам пахвалілі мой вер�?, то назаўтра пра гэта ў газэтах надрукавалі. Я працаваў стыль-рэдактарам у "Піянэры Беларусі", а рэдактар мой прачытаў гэта, паклікаў мяне ў кабінэт і сказаў: "З гэтага часу адказвайце на вер�?ы, якія прысылаюць з пэрыфэрыі ды якія прыносяць маладыя паэты". І я пачаў гэтым займацца».

Арлоў: «Пасьля вайны Аўрамчык працягвае кансультаваць маладых паэтаў у розных рэдакцыях і паступова, у многім дзякуючы ўдаве Янкі Купалы Уладзіславе Францаўне, трапляе на самыя высокія арбіты».

Аўрамчык: «Штогод у Купалаўскім тэатры быў вечар, прысьвечаны Янку Купалу. І на гэтым вечары сядзеў увесь урад. Пачынаючы ад пер�?ага сакратара камсамола і заканчваючы стар�?ынём Савета міністраў. Хто там выступаў? Колас, Танк…Уладзіслава Францаўна мяне туды ўладкавала. Максім Лужанін, Канстанцыя Буйло, Эдзі Агняцвет часамі».

Арлоў: «Уладзіслава Францаўна запра�?ае Міколу Аўрамчыка на безьліч выступаў у самых нечаканых месцах. Пасьля вайны людзі згаладаліся ня толькі па хлебе, але і па слове».

Аўрамчык: «Кожны тыдзень 2-3 сустрэчы было абавязкова. Прычым дзе сустрэчы? На такіх прадпрыемствах, дзе цяпер зроду ніхто пісьменьніка не пакліча: Фарфоравы завод, Планава-эканамічны тэхнікум, Тэхнікум лёгкай прамысловасьці… Брыля знай�?лі, мяне, Івана Грамовіча, Анатоля Вялюгіна і Рыгора Няхая. Але гэтыя хлопцы тро�?кі разумней�?ыя і хітрэй�?ыя былі: яны пасьля сталі ўхіляцца. Але я ня мог адмовіць Уладзіславе Францаўне з-за ўдзячнасьці Купалу ды Коласу. Кожны тыдзень амаль �?то выступаў зь ёй. З Александроўскай выступалі, з Барысам Платонавым, з Паўлам Малчанавым, Заірам Азгурам, Рыгорам Шырмай, зь Цікоцкім».

Арлоў: «Геаграфія выступаў па�?ыраецца, Мікола Аўрамчык пачынае езьдзіць на выступы па Савецкім саюзе. І тут высьвятляецца, �?то мясцовыя журналісты ў якім-небудзь Татарстане ці я�?чэ дзе ня могуць запісаць Міколу Аўрамчыка для радыё ці тэлебачаньня. Праблема ў мове».

Аўрамчык: «Я кажу:

— Нічога не атрымаецца.

— Ну, как это, как это?

Я сказаў фразу — і яны бачаць, �?то сапраўды такі сказ запісваць нельга».

Арлоў: «То бок фактычна вы не маглі пісьменна размаўляць па-руску?»

Аўрамчык: «Канечне, я не магу — для запісу. Так то я буду гаварыць, але гэта якая руская? Так і Лука�?энка гаворыць і думае, �?то ён па-руску размаўляе».

Арлоў: «"Чырвоная зьмена", "ЛіМ", "Полымя". Мікола Аўрамчык працуе разам з Максімам Танкам, якога і цяпер згадвае добрым словам».

Аўрамчык: «Я ў Танка быў, як у Бога за пазухай. Танк на вуліцы сустрэне: "Ты �?то, хоча�? ісьці на працу? Не хадзі туды!" Гэта рэдактар часопіса кажа свайму падначаленаму».

Арлоў: «Натуральна, �?то ад такога рэдактара, як Танк, Мікола Аўрамчык нікуды не жадае сыходзіць. Але ў часопісе "Маладосьць" хоча бачыць Аўрамчыка Ма�?эраў. Добразычліўцы ня раяць Міколу адмаўляцца ад прапановы мясцовага партыйнага лідэра. Аўрамчык не адважваецца ісьці насуперак жаданьню Ма�?эрава і згаджаецца.

Міколу Аўрамчыку зайздросьцілі многія: ён меў кантакты адначасова з літаратурнай ды ін�?ай элітай, а таксама з маладымі аўтарамі, якія кансультаваліся зь ім наконт сваіх твораў. Свае вер�?ы, да прыкладу, прыносілі Міколу маладыя Караткевіч ды Барадулін».

Аўрамчык: «Моладзь прыходзіць да мяне ў "Полымя", а пасьля ў "Маладосьць". 27 гадоў у "Маладосьці". Валодзя Караткевіч — ды каго ні возьме�?! Гры�?а Барадулін не вылазіў ад мяне, �?тодзённа па 3-4 разы прыходзіў».

Арлоў: «Канечне, апрача паэтычных кансультацый Мікола Аўрамчык пісаў сам. Рабіць ён гэта любіў на леці�?чы ля Менску, дзе знаходзіў натхненьне і спакой на Лысай гары. Браў з сабою посьцілачку і хаваўся ад людзей на вяр�?ыні. У свае 90 зь нечым гадоў Мікола Аўрамчык я�?чэ здольны ўзьняцца на да�?чэнту зарослую гару і прачытаць адзін са сваіх вер�?аў».


Мікола Аўрамчык. Беларуская сасна

З кожнай �?тольні пахне беларускай

Баравой смалістаю сасной

Пад зямлёй праход нязручны вузкі

Выглядае просекай лясной

Столь над вузкім вугальным забоем

Падпірае стойка не адна

Некаторая зь іх над табою

Зарыпіць, як гольлямі сасна

Цісьне яе зьверху цяжкі камень

Грунт падрэзаны асеў на ёй

Тысячагадовымі пластамі

На паўкілямэтра таў�?чынёй

Не такі цяжар яна ўтрымае,

Выступіць, як пот, зь яе смала

А сасна ўпартая, прамая

Хоча зноў прабіцца да сьвятла

Ты з настойлівасьцю вугаль коле�?

Іскры пырскаюць з-пад малатка

Родная сасна пад цяжкай стольлю

Не аддасьць у крыўду земляка.

Арлоў: «Натуральна, �?то на Лысай гары на�?ая зь Міколам Аўрамчыкам гаворка пераходзіць на знакамітую паэму "Сказ пра Лысую гару". Як Аўрамчык ды Гілевіч прыдумалі напісаць гэты бліскучы сатырычны твор? Справа была ў доме творчасьці ў Каралі�?чавічах недалёка ад Менску. Аўрамчык з Гілевічам і�?лі па лесе».

Аўрамчык: «Там валялася �?мат скруткаў алюмініевага дроту. Я кажу:

— Які дрот! Трэба будзе набраць.

— Для чаго?

— Зямлю ж даюць! Саджанцы можна падвязваць.

Сталі рагатаць. Ён кажа:

— Слухай, можна напісаць пра гэта!

Пасьля некалькі разоў бачыліся, і я ня ведаю, чаму, але не�?та мне не карцела вельмі зьвязвацца. Але неяк гады 3 прай�?ло, тады ён пазваніў:

— Слухай, дык хопіць ужо адкладваць. Я вось пачаў ужо. Зараз прыйду да цябе.

І прынёс 20 радкоў. Карацей кажучы, мы яе пісалі ў 8-9 прысестаў, але напрацягу 5 гадоў. На кватэры ў мяне разы 2 ці 3, у яго на кватэры, здаецца, 2 разы, раз на філфаку, раз ці два на фізмаце. А я ўжо гэта перадрукоўваў напісанае кожны дзень на ма�?ынцы».

Арлоў: «У кватэры Міколы Аўрамчыка захавалася друкарская ма�?ынка, на якой ён перадрукоўваў рукапісы "Сказу пра Лысую гару". Ма�?ынка апынулася спраўная, і Мікалай Якаўлевіч даволі лёгка згадаў раней�?ыя часы і надрукаваў два аўтабіяграфічныя слупкі з паэмы».

Мікола Аўрамчык. Урывак са "Сказу пра Лысую гару"

Сьвято�?а-праведнік Аўрамчык

Шмат нейкіх хлопцаў навалок

Яны яму ня дом, а храмчык

За тыдзень склалі да аблок

І гэтых хлопцаў невядомых

Ужо ўзаемна, без турбот

Пасьля ён адкрываў імёны

У "Маладосьці" цэлы год.

Арлоў: «Аўрамчык з Гілевічам надрывалі жываты, калі пісалі "Сказ пра Лысую гару", але да распаўсюду ананімнай сатыры паставіліся сур'ёзна. Скінуліся па 60 рублёў ды набылі ў камісійнай краме друкарскую ма�?ынку, каб скарыстоўваць яе толькі для стварэньня тых копій паэмы, якія падкідваліся ў рэдакцыі».

Аўрамчык: «Я перадрукаваў гэта ўсё, канвэрты купіў. Пер�?ую рату я занёс на Галоўпа�?тамт. А пасьля апёкся: укінуў на сваім па�?товым аддзяленьні. Не падумаў, �?то рэдакцыя газэты "ЛіМ" у тым самым аддзяленьні. І хлопцы зь "ЛіМа" ўсеклі, хто гэта».

Арлоў: «Але ў Міколы Аўрамчыка атрымалася пераканаць калегаў у сваёй невінаватасьці. Пасьля ў яго праявіліся сухоты, і ён паехаў з жонкай у Ялту, дзе затрымаўся на 13 гадоў. Аднак і адтуль працягваў распаўсюджваць "Сказ пра Лысую гару", не забываючыся на кансьпірацыю».

Аўрамчык: «Я друкаваў у Ялце на ма�?ынцы Дома творчасьці. І прысылаў дачцэ сваёй старэй�?ай бандэролі. Яна распакоўвала і ўкладала ў канвэрты, я пісаў ёй, дзе ўкінуць, у якім па�?товым аддзяленьні».

Арлоў: «Баль�?ыня зь пісьменьнікаў ды паэтаў, зь якіх павесяліліся Аўрамчык ды Гілевіч, была стра�?энна абураная. Зьбянтэжаны Мікола Аўрамчык, баючыся, �?то ягонае суаўтарства адкрыецца, нават баяўся выходзіць на двор. Паводле словаў спадара Міколы, разью�?аны Караткевіч лаяў стваральнікаў паэмы матам, а вось Ма�?эраў прылюдна ўхваліў "Сказ пра Лысую гару". Працяг успамінаў Міколы Аўрамчыка — у наступнай перадачы».

svaboda.org