Міколу Аўрамчыку — 95!

Мікола Аўрамчык. Фота Глеба Лабадзенкі

Глыбокапаважаны Мікола Якаўлевіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеем і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і душэўнай цеплыні Вам і Вашым блізкім!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

 

Рабінавая ноч 

Павольна спее навальніца
Сярод засмяглай цішыні...
Буйнымі гронкамі зарніцаў
Змрок набухае ў вышыні.

А постаць белая ў трывозе,
Як здань, мільгае пры акне –
Каханы позніцца ў дарозе:
Хай непагадзь яго міне.

Захвалявалася каханка:
За тупатам дажджын услед
Мільгнуў, асветлены маланкай,
Яго знаёмы сілуэт.

Дыханне сушыць вільгаць твару,
Ад цеплыні ўзаемнай іх
На вопратцы знікае парай
Вільготнасць кропляў дажджавых.

Пад бляск маланкі ў гэткім стане
У ноч рабінавую ім
Аголены ўвесь свет паўстане,
Абмыты ліўнем агнявым.

Мікола Аўрамчык

Прэсавая служба СБП