Міні-конкурс да 100-годдзя Мілаша

Сайт “Родная Еўропа” сумесна з
інтэрнэт-часопісам "ПрайдзіСвет" аб'яўляе конкурс, які патрабуе толькі
ведання роднай мовы (ці хуткага арыентавання на мясцовасці і ў
слоўніках), а абяцае нішто сабе прызы на мове Чэслава Мілаша.
Як вядома, сам Чэслаў Мілаш лічыў сябе грамадзянінам
Вялікага Княства Літоўскага, а дзяцінства правёў на Віленшчыне (што
пазначана нават на “Пачатку кніжных дарог Беларусі”). Моўнае асяроддзе ў
Шатэйнях, радавым маёнтку Мілашаў, было даволі стракатым. Тут змяшаліся
польская, літоўская, беларуская,габрэйская і руская мовы. Найбольш
падрабязна пра гэтыя мясціны распавядае аўтабіяграфічны раман Чэслава
Мілаша “Даліна Ісы”, напісаны ў 1956 г. Вашай увазе прапануецца спіс
дыялектных словаў якія сустракаюцца ў тэксце “Даліны Ісы”. Многія з іх
вядомыя і шырока ўжываюцца на паўночным Захадзе Беларусі, некаторыя
ўласцівыя толькі канкрэтным рэгіёнам. Задача ўдзельнікаў — максімальна
дакладна раскрыць значэнне гэтых выразаў.
Такім чынам:
Кіянка
Швапетаць
Ройст
Клумпы
Бітнік
Шакалёк
Віксва
Сліжыкі
Адказы дасылайце на скрынку: rada@prajdzisvet.org да 1 верасня 2011 году.
Пераможца будзе вызначаны ў выніку надзвычайнай нарады рэдакцыі сайта “Родная Еўропа”.