Мінкульт вярнуў СБП статус творчага саюза

Пастанова “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2017 года №7” дапаўняе былы пералік творчых саюзаў на тры адзінкі: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, РГА “Беларускі літаратурны саюз “Полоцкая ветвь”, ГА “Беларуская гільдыя майстроў і рамеснікаў”.

Нагадаем, што 19 лютага Міністэрства размясціла на сваім сайце Пастанову №7, дадаткам да якой быў сфарміраваны пералік творчых саюзаў, дзе не знайшлося месца для Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паводле пастановы, сябры Саюза, якія знаходзіліся на творчай працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік “дармаедаў” і мусілі плаціць адпаведны падатак.

Пастанова Міністэрства культуры з’яўляецца рэакцыяй на заявы і звароты Саюза беларускіх пісьменнікаў з патрабаваннем перагледзець пастанову №7 і вярнуць найстарэйшай прафесійнай арганізацыі пісьменнікаў Беларусі статус творчага саюза.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"