Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

Сёлета летнік ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы.

За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Умовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету ТУТ да 5 чэрвеня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail.com

Паводле прэс-рэлізу