Музей Багдановіча запрашае на "Ноч музеяў" — 17 мая

«Вясновы карагод: шатландскія рытмы, беларускія рыфмы» – гэта ўнікальная магчымасць наведаць музей самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, і адчуць атмасферу сярэднявечнага горада ў адным з куткоў Траецкага прадмесця. Дзякуючы адмыслова складзенай праграме, быццам праз своеасаблівы мост у часе, наведвальнікі змогуць пазнаёміцца як з сучаснай беларускай моладзевай культурай, так і з традыцыямі кельцкіх народаў: ірландцаў, шатландцаў, валійцаў. Госці будуць мець магчымасць не проста пазнаёміцца, але і актыўна далучыцца да святкавання, прыняць удзел у квэставых заданнях і атрымаць прызы.

Партнёры акцыі “Ноч музеяў” ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча: 

Стараменская майстэрня шакаладу

Хатняя кандытарская “Miss Pirozhenka”

Творчая майстэрня “VITAJEM”

Дызайнерская кампанія “APRILWOOD”

Кампанія “ASIA”: вопратка, налепкі, вокладкі, кубкі

Майстэрня па вытворчасці сувенірных міні-гітар

Кампанія “VanillaTreeVale”: паштоўкі

Майстэрня кветкавых букетаў “Бери-дари”

Чайная кампанія “Tea-lover.by”

Творчая майстэрня “AnnKovalskiDesign”

УП “Птаха”: друкаваная прадукцыя

Праграма мерапрыемства:

ЧАС

ЗМЕСТ

МЕСЦА

16:00 – 23:00

Кірмаш hand-made

Фае, каля ўваходу і другі паверх Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

16:00 – 20:30

Майстар-класы па рукадзеллі

Другі паверх музея

17:00 – 20:30

Квэст і іншыя забавы

У будынку музея, на тэрыторыі каля параднага ўвахода ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча, на тэрыторыі Траецкага прадмесця

17:00 – 20:00

Літаратурна-музычная імпрэза “Вежа міру”: гурты “Бабэобі”, “Нельга забыць”, паэт Віктар Лупасін, музыка Цімафей Авілін

Выставачная зала Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

19:00 – 20:30

Выступ гурта Ejrut,

майстар-класы па кельцкіх танцах

На тэрыторыі каля параднага ўвахода ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча

20:30 – 21:00

Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў

На тэрыторыі каля параднага ўвахода ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча

21:00 – 23:00

Выступ гурта Hardwood

Рэканструкцыя рыцарскіх турніраў

На тэрыторыі каля параднага ўвахода ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча

22:30 – 23:00

Светлавое шоў

На тэрыторыі каля параднага ўвахода ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча

 

Уваходны квіток: 30 000 бел. руб. Для тых, хто прыйдзе ў касцюмах у традыцыях свята – 20 000 бел.руб. г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7 а Тэл.: 8017 334 42 69, 8 017 334 07 61

Прэсавая служба СБП