Музей-дача Васіля Быкава адчыніцца 19 чэрвеня

Двух­па­вяр­хо­вы дом агуль­най пло­шчай 104 кв. м пісь­мен­нік па­бу­да­ваў у 1984 го­дзе. Ме­на­ві­та тут ён мог ад­па­чы­ваць ад га­рад­ской мі­тус­ні, пры­маць бліз­кіх сяб­роў, ма­ля­ваць, зай­мац­ца аў­та­ма­бі­лем у га­ра­жы. Два га­ды та­му ўда­ва Ва­сі­ля Бы­ка­ва Іры­на Мі­хай­лаў­на пе­рад­ала да­чу ва ўлас­насць дзяр­жа­вы. Бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не ад­крыць тут му­зей.

Гэ­ты му­зей, як ка­жуць спе­цы­я­ліс­ты, мак­сі­маль­на ме­ма­ры­яль­ны, — рас­па­вя­дае ды­рэк­тар Дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Лі­дзія Ма­ка­рэ­віч. — Мы за­ха­ва­лі ўсе прад­ме­ты, што бы­лі ў до­ме пры жыц­ці Ва­сі­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча: ад мэб­лі да су­ве­ні­раў, мас­тац­кіх ра­бот, на­ват прад­ме­таў по­бы­ту. Та­кое ра­шэн­не пад­ка­за­лі нам му­зей­шчы­кі з Лат­віі. Пад­час ад­ной з су­стрэч яны рас­па­вя­да­лі пра свае ме­ма­ры­яль­ныя му­зеі і ра­да­ва­лі­ся, што іх па­пя­рэд­ні­кі па­кі­ну­лі пра­сто­ру мак­сі­маль­на ня­змен­най. Мы ж ста­ра­ем­ся не дзе­ля ўдзяч­нас­ці з бо­ку бу­ду­чых ка­лег, але для за­ха­ван­ня па­мя­ці пра Ва­сі­ля Бы­ка­ва. А па­коль­кі мы на­зва­лі гэ­ты дом «му­зе­ем-да­чай», то да­да­лі ў экс­па­зі­цыю яшчэ не­ка­то­рыя ма­тэ­ры­я­лы. Яны па­каз­ва­юць Ва­сі­ля Бы­ка­ва як ча­ла­ве­ка, які вель­мі лю­біў ма­ля­ваць, а за­мест дзён­ні­ка­вых за­пі­саў ра­біў дзён­ні­кі-ма­люн­кі.

Бы­каў­скія кар­цін­кі, на­кі­ды, зроб­ле­ныя алоў­кам у шмат­лі­кіх блак­но­тах, толь­кі кры­ху па­вя­лі­ча­ныя, аж да каст­рыч­ні­ка бу­дуць экс­па­на­вац­ца ў му­зеі-да­чы. Тут прад­стаў­ле­на тэ­ма­тыч­ная пад­бор­ка ра­бот, пры­све­ча­ных гэ­та­му асаб­лі­ва­му до­му ў Жда­но­ві­чах. У экс­па­зі­цыі зме­шча­ны і мно­гія ма­люн­кі, звя­за­ныя з аў­та­ма­бі­лем, а так­са­ма ра­бо­ты, вы­ка­на­ныя але­ем.

У му­зей­ную пра­сто­ру пе­ра­тва­рыў­ся і га­раж пісь­мен­ні­ка. Ця­пер тут мож­на па­ба­чыць свое­асаб­лі­вую кар­ту да­рог, дзе па­зна­ча­ны асноў­ныя кроп­кі, дзе бы­ваў Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч: яго род­ныя Быч­кі, Грод­на, Мінск, вост­раў Са­ха­лін, дзе слу­жыў пісь­мен­нік, ЗША, ку­ды ён пры­яз­джаў пад­час ка­ман­дзі­ро­вак, Фін­лян­дыя.

Сё­ле­та «Му­зей-да­ча Ва­сі­ля Бы­ка­ва» бу­дзе пра­ца­ваць толь­кі да каст­рыч­ні­ка. Але на­ступ­най вяс­ной, ка­лі пач­нец­ца но­вы дач­ны се­зон, дом Ва­сі­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча зноў за­про­сіць у гос­ці. Па­вод­ле за­дум­кі, на­вед­валь­ні­кі па­ба­чаць ужо кры­ху зме­не­ную экс­па­зі­цыю, што пры­ад­крые ін­шыя ста­рон­кі бія­гра­фіі і твор­час­ці Ва­сі­ля Бы­ка­ва.

Ма­ры­на ВЕ­СЯ­ЛУ­ХА, "Звязда"