Музей-дача Васіля Быкава распачне працу 3 мая

Фота: БелаПАН

Жыццёвы шлях Васіля Быкава – аднаго з самых значных і самабытных творцаў беларускай літаратуры – пачаўся ў невялікай вёсцы Бычкі Ушацкага раёну. З Віцебшчынай звязаны дзіцячыя і юнацкія ўспаміны пісьменніка, тут адбылося першае знаёмства Васіля Быкава з літаратурай, пачалося захапленне мастацтвам. Менавіта ў гэты час заклаўся падмурак Васіля Быкава-пісьменніка.

Невыпадкова, што новы сезон філіял “Музей-дача Васіля Быкава” пачынае з выставы “Усе мы родам з дзяцінства…”.

На выставе будзе магчымасць:

› даведацца пра дзяцінства пісьменніка;

› пазнаёміцца з гісторыяй крэсла;

› убачыць унікальныя фотаздымкі і малюнкі Васіля Быкава.

Чакаем Вас па адрасе: Мінскі раён, а.г. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62. Праезд ад ст.м. Пушкінская (аўт. №219, маршрутка №1419).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21, (017) 335-44-47

Эл.пошта: bellitmuseum@tut.by

Паводле прэс-рэлізу