Музей-дачу Васіля Быкава плануюць адкрыць у чэрвені 2014 года
Дата публікацыі: 13.03.2013
4359

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры стварае новы філіял – Музей-дачу Васіля Быкава ў д.п. Ждановічы-6, адкрыццё якога запланавана на чэрвень 2014 года, да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.
Васіль Быкаў
Калектыў музея звяртаецца з вялікай просьбай да ўсіх тых, хто валодае пэўнымі матэрыяламі альбо інфармацыяй, звязанымі з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Беларусі, і гатовы гэтым падзяліцца, скантактавацца з адміністрацыяй:
- па тэлефонах (017) 335-44-47, (017) 334-57-18, (017) 334-72-61;
- напісаўшы на электронны адрас bellitmuseum@tut.by з пазнакай у тэме – “Музей Быкава”;
- прышоўшы па адрасе: вул. М. Багдановіча, 13 (Траецкае прадмесце).