Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў заступілася за “Логвінава”

Сп. Алегу Праляскоўскаму,

Міністру інфармацыі,

Пр-т Пераможцаў, 11

Мінск 220004

Рэспубліка Беларусь

 

Сп. Барысу Святлову,

Міністру культуры,

Пр-т Пераможцаў, 11

Мінск 220004

Рэспубліка Беларусь

 

Дасланае па электроннай пошце ministerstvo@kultura.byinfo@mininform.gov.by

18 кастрычніка

Паважаны спадар Міністр Праляскоўскі, Паважаны спадар Міністр Святлоў,

Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) з'яўляецца міжнароднай федэрацыяй нацыянальных асацыяцый выдаўцоў, якія прадстаўляюць усе аспекты выдання кніг і часопісаў з усяго свету. IPA — прафесійнае аб'яднанне з праваабарончым мандатам. Яно змагаецца супраць цэнзуры і спрыяе захаванню аўтарскіх правоў, пісьменнасці і свабодзе друку па ўсім свеце.

Нядаўна мы даведаліся, што ўрад Беларусі адклікаў выдавецкую ліцэнзію выдавецтва “Логвінаў”.

IPA рашуча пратэстуе супраць такіх дзеянняў ураду. Перашкоды выдавецтву “Логвінаў” ажыццяўляць сваё законнае права на выдавецкую дзейнасць з'яўляюцца скрайне абуральнымі як па сваёй сутнасці, так і ў дадзеным канкрэтным выпадку. Умяшанне ўраду ў прафесіную дзейнасць выдаўца не можа быць апраўдана або даравана, і сама па сабе ідэя выдачы выдавецкай ліцэнзіі з боку ўраду папросту абразлівая.

Мы заклікаем урад Беларусі адмяніць пазбаўленне выдавецтва “Логвінаў” выдавецкай ліцэнзіі неадкладна і без агаворак.

Акрамя таго, мы заклікаем урад Беларусі абараняць свабоду друку для ўсіх сваіх грамадзян.

Свабода друку — адзін з базавых прынцыпаў сучаснай грамадзянскай супольнасці. Без гэтага права эканамічны ці дэмакратычны прагрэс немагчымы.

IPA даўно дэкларавала, што свабода друку — гэта важны элемент фундаментальнага права чалавека на свабоду выказвання. Мы  горача выступаем супраць цэнзуры ва ўсім свеце. Моцныя, сталыя і ўпэўненыя ў сабе дэмакратыі здольныя прыняць прынцып свабоды друку, і ад гэтай свабоды яны выйграюць не толькі культурна і этычна, але і эканамічна. Заглушаючы такія галасы, як выдавецтва “Логвінаў”, беларускі ўрад працуе супраць агульнага дабрабыту сваіх грамадзян.

Мы разумеем, што разгляданая кніга "Прэс-фота Беларусi-2011" уяўляе сабой альбом фотажурналісцкіх твораў, якія выяўляюць паўсядзённае жыццё Беларусі ў 2010 годзе, і з'яўляецца прадуктам штогадовага конкурсу фатаграфіі. Як вынікае з назвы, змесціва кнігі — журналісцкае адлюстраванне жыцця беларусаў, а не, як сцвярджаецца, «экстрэмісцкае» або «скажонае».

Беларусы заслугоўваюць доступ да разнастайнага і багатага шэрагу публікацый. Ім нельга перашкаджаць мець доступ да розных меркаванняў. І беларускіх выдаўцоў, такіх, як "Логвінаў", нельга такім чынам прымушаць маўчаць.

IPA заўжды гатовая падтрымаць урады, якія хочуць прыняцця незалежнай і свабоднай выдавецкай індустрыі, прапанаваўшы рацыянальную і прагрэсіўную выдавецкую палітыку.

Чакаю вашага адказу.

 

З павагай,

Ула Валін,

Старшыня камітэта Свабоды друку IPA.

Спампаваць арыгінал заявы па-англійску

Пераклад на беларускую мову Прэсавая служба СБП

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"