Міжнародны фестываль празаікаў і перакладчыкаў «Еўрапеана». Праграма

Праграма фестывалю “Еўрапеана”

21 сакавіка (субота). Адкрыццё фестывалю. Пасля выступу ганаровых гасцей адбудзецца прэзентацыя кнігі Патрыка Оўржэдніка (Чэхія) “Еўрапеана”. З удзелам рэдактара і заснавальніка серыі “Чэшская калекцыя” Сяргея Сматрычэнкі. Вядоўца – Андрэй Хадановіч. Кнігарня "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.

- - - - - - -

Маё еўрапейскае дзяцінства. ЧССР і БССР

23 сакавіка (панядзелак). Вечарына “Маё еўрапейскае дзяцінства”. Размова пра штодзённае жыццё ў ЧССР і БССР праз прызму рамана “Моцны Жбуць” і “Полацкіх апавяданняў”. З удзелам пісьменнікаў Ірэны Доўскавай (Чэхія) і Уладзіміра Арлова (Беларусь), а таксама перакладчыкаў Веранікі Бяльковіч і Сяргея Сматрычэнкі. Галерэя "Ў" (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18-й.

- - - - - - -

“Краіна мрой”. Круглы стол па літаратуры ўспамінаў

24 сакавіка (аўторак). Укруг стала збяруцца празаікі і перакладчыкі, каб прадставіць літаратуру ўспамінаў і паразважаць пра дзяцінства і юнацтва, якое прайшло на абшарах Еўропы, падзеленай "жалезнай заслонай". Удзельнічаюць Ірэна Доўскава (Чэхія), Ірэна Брэжна (Швейцарыя), Уладзімір Арлоў (Беларусь) і інш. Мадэратар – Сяргей Сматрычэнка. Пачатак а 15-й.

Канферэнц-зала Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску (Музычны завулак 1/2).

- - - - - - - -

Зорка швейцарскай літаратуры ў Мінску

24 сакавіка (аўторак). Прэзентацыя рамана швейцарской пісьменніцы Ірэны Брэжны “Найлепшы з усіх светаў”/  Welten пра дзяцінства ў ЧССР. З удзелам аўтаркі і рэдактара Сяргея Сматрычэнкі. Інстытут імя Гётэ (Харужай 25/3). Пачатак а 19-й.

- - - - - - - -

Зорка швейцарскай літаратуры ў кнігарні "логвінаЎ"

25 сакавіка (серада). Прэзентацыя рамана швейцарской пісьменніцы Ірэны Брэжны “Найлепшы з усіх светаў”/  Welten пра дзяцінства ў ЧССР. З удзелам аўтаркі і рэдактара Сяргея Сматрычэнкі. Кнігарня "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.

Паводле прэс-рэлізу