На Сенненшчыне рыхтуюцца адзначыць 100-годдзе Максіма Танка

Максім Танк
Хоць біяграфія паэта і не была звязана з гэтым
рэгіёнам, бібліятэкі Сенненскага раёна запланавалі шэраг цікавых імпрэзаў,
прысвечаных юбілею Максіма Танка.
Сенненская ЦРБ і Багушэўская гарпасялковая бібліятэка рыхтуюць літаратурныя
кампазіцыі "У спадчыну - добрае слова". На паэтычны калейдаскоп
"Пра нашу Радзіму праўдзівая песня" запросіць сваіх чытачоў Обальская
бібліятэка. Чытачы Пламенскай бібліятэкі збяруцца на літаратурную вечарыну
"Паэзія, як хлеб надзённы". Літаратурную вандроўку “Талент і лёс” па
творчасці М. Танка правядуць ва Ульянавіцкай бібліятэцы.
На працягу года ў бібліятэках раёна будуць працаваць і кніжныя выставы,
прысвечаныя М. Танку.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг