На радзіму — з вершамі

З Магілёва на гомельскую Лоеўшчыну, дзе радзінныя вытокі і карані, у творчую вандроўку адправілася сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Тамара Аўсяннікава.
21 чэрвеня 2012 года ў Лоеўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася яе творчая сустрэча з членамі клуба аматараў паэзіі, які існуе пры бібліятэцы ўжо больш трыццаці гадоў. Яго нязменным кіраўніком з’яўляецца Алесь Кукара. Са сваімі выхаванцамі прыйшла і Галіна Сусла, выкладчык Лоеўскага педагагічнага каледжа, кіраўнік паэтычнага гуртка “Маладыя галасы”.
У Лоеўскай раённай бібліятэцы
22 чэрвеня паэтычная сустрэча адбылася ў Сяўкоўскім Доме культуры. У Сяўках Тамара Аўсяннікава (Краўчанка) нарадзілася, вучылася ў васьмігадовай школе. У зале панавала асаблівая атмасфера - многія з прысутных добра ведалі сваю знакамітую зямлячку, ведалі тых аб кім яна пісала. Таму і слёзы на вачах трымцелі ў слухачоў, і голас у паэткі дрыжаў.
У Сяўкоўскім СДК
23 чэрвеня Т.Аўсяннікава выступіла са сваімі вершамі на сустрэчы з выпускнікамі ў Малажынскай сярэдняй школе Брагінскага раёна, якую скончыла ў 1966 годзе.
Ул. інф.