На сядзібе Рыгора Барадуліна ва Ушачах адкрыўся пленэр
Дата публікацыі: 03.08.2015
2288
Сярод вядомых беларусаў на імпрэзе прысутнічалі Алесь Марачкін, Валянціна Барадуліна, Святлана Баранкоўская ды іншыя. На пачатку мерапрыемства галоўны арганізатар пленэра Ада Райчонак выказала словы падзякі ўсім прысутным за падтрымку, у тым ліку прадстаўнікам Ушацкага райвыканкама.
- Думаю, што наш пленер будзе плённы. Мы вельмі хочам, каб пленер паклаў пачатак музею нашага любімага паэта Рыгора Барадуліна.
Пленэр ва Ушачах будзе працаваць тыдзень. Па яго заканчэнні там зладзіцца выстава, а потым і ў іншых гарадах Беларусі. Маладыя ж скульптары Элеанора Данэсевіч і Яўген Малыш абяцаюць зрабіць драўляную скульптуру з керамічнымі ўстаўкамі Рыгора Барадуліна, якая будзе знаходзіцца ў будучым музеі паэта.
Тацяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя