На віленскіх могілках Росы адновяць помнік Францішку Аляхновічу

Кажа старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі музей імя Івана Луцкевіча” Людвіка Кардзіс:

– Нашчадкі Францішка Аляхновіча ў Польшчы гатовыя прафінансаваць помнік свайго дзеда і прадзеда. Таксама далучылася трохі віленскіх людзей да збору грошай на гэты помнік. Скульптар, які прапаноўвае зрабіць гэты помнік з больш трывалага матэрыялу, будзе рабіць дакладна такі ж як быў, копію. Я думаю, дасць Бог, да Новага году гэтая справа зрушыцца.

Беларускі драматург і грамадскі дзеяч Францішак Аляхновіч пахаваны на былых пратэстанцкіх могілках у Вільні. У пачатку 90-х адбылася сімвалічнае перапахаванне зямлі з магілы Аляхновіча на могілках Росы. Людвіка Кардзіс спадзяецца, што з часам адбудзецца і рэальнае перапахаванне парэшткаў беларускага драматурга на найстарэйшых віленскіх могілках.

Ля помніка Францішку Аляхновічу Алег Трусаў і Генадзь Бураўкін. 2006 г.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя. Фота Алеся Аркуша.

Падрабязней на www.racyja.com