«Наша Ніва» праводзіць першы грамадскі збор сродкаў на свае расследаванні

Дзякуючы зручнай пляцоўцы «Талакі» збор грошай стаў яшчэ лягчэйшым.

NN.by -- гэта найбуйнейшая ў свеце беларускамоўная пляцоўка, якую штодня наведваюць з 40 тысяч камп’ютараў і тэлефонаў — больш, чым насельніцтва Навагрудка ці Глыбокага з Паставамі разам узятае.

Для развіцця беларускай мовы жыццёва неабходна захаваць такую прастору.

«Наша Ніва» адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы, сваёй ці чужой, а яе расследаванні год за годам перамагаюць у беларускіх і міжнародных журналісцкіх конкурсах.

ДАПАМАГЧЫ ТУТ

nn.by