«Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча – «Кніга году 2016»

“Кнігай году 2016” зрабіліся “Нататкі таткі” Андрэя Хадановіча. Агулам на перамогу прэтэндавалі 82 выданні.

Сёлета ў журы ўвайшлі 74 пісьменнікі, інфармацыю пра галасаванне кожнага з іх глядзіце на старонцы прэміі. У журы прэміі мог увайсці любы беларускі пісьменнік, які выдаў мастацкую або нон-фікшн кнігу цягам апошніх 7 гадоў.

“Кніга году” заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Першы раз яна ўручалася ў трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”. Сёлета прэмія намінацый не прадугледжвала. 

У мінулым годзе пераможцамі “Кнігі году” зрабіліся: Альгерд Бахарэвіч з кнігай “Дзеці Аліндаркі” (“Проза”), Антон Рудак з кнігай “Верхні горад” (“Паэзія”), “Сумны суп” Вольгі Гапеевай і “Авантуры студыёзуса Вырвіча” Людмілы Рублеўскай (“Дзіцячая літаратура”).

Паводле прэс-рэлізу