Нацбанк уводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Максім Танк. 100 гадоў»

Нацбанк уводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Максім Танк. 100 гадоў»

Нацыянальны банк Беларусі 29 жніўня ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Максім Танк. 100 гадоў»: сярэбраную — наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 37 мм;медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 19,50 г, дыяметрам 37 мм.

Манеты маюць форму круга, з вонкавага і адваротнага бакоў — выступае кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе — рэльефная выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры — стылізаваны малюнак пейзажу: дрэва, сенажаць, жураўлі; надпісы: уверсе па крузе — «Рэспубліка Беларусь», унізе — намінал: «10 рублёў» (на сярэбранай) і «1 рубель» (на медна-нікелевай); справа — год чаканкі: «2012»; злева (на сярэбранай манеце) — проба сплаву.

Рэверс: справа — рэльефная выява класіка беларускай літаратуры Максіма Танка, які сядзіць за сталом; злева — стылізаваны малюнак беларускага пейзажу: сенажаць, возера і птушкі ў небе.

Унізе ў два радкі надпіс: «Максім Танк, 1912–1995». Манеты выраблены на ЗАТ «Літоўскі манетны двор» у Вільнюсе. Наклад сярэбранай і медна-нікелевай манет — па 2.000 штук.

 

nn.by