Наваградскія сустрэчы
Гісторык Іна Соркіна, літаратарка Ала Петрушкевіч, старшыня Гродзенскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка
Выступае пісьменнік Міхась Зізюк
Наваградак вітаў гасцей (разам з пісьменнікамі прыехала гісторык Іна Соркіна) сонцам і ветрам, а таксама даўнім, заўсёды каханым: вялікім Адамам, ягоным курганам, аскепкамі замка, святынямі места, музеем. Праўдзівым цудам паўстала створанае гаспадаром сядзібы над возерам Літоўка. Гэта трэба бачыць! І незвычайны прыпынак-прыстанак, дзе ў камені і метале адноўленыя Міцкевічавы сюжэты, і мапа Беларусі, і цмок, што выплыў з тутэйшых вадаёмаў, і масток праз рачулку. Дзякуем Вам, пане Гаспадару!
Іна Соркіна, Валянцін Дубатоўка, Ала Петрушкевіч
Выступае Валянцін Дубатоўка
На сустрэчу з пісьменнікамі завіталі наваградскія настаўнікі, юныя студэнткі каледжа, а таксама дырэктар музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба.
Гарадзенцы ўдзячныя ўсім, хто дарыў ім святло свае прыязні і шчырыя ўсмешкі.
Ул. інф. Гродзенскага абласнога аддзялення СБП