Найбуйнейшы выдавец Амерыкі выпусціць тры кнігі Алексіевіч

Найбуйнейшы ў свеце амерыканскі выдавецкі дом Random House на працягу бліжэйшых двух гадоў плануе выпусціць тры кнігі нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Святланы Алексіевіч.

Кніга «Час сэканд хэнд» будзе выдадзена наступным летам. У 2017 годзе Random House апублікуе пераклад твораў «У вайны нежаночы твар» і «Апошнія сведкі».

Найбольш вядомая ў ЗША кніга Святлана Алексіевіч - "Чарнобыльская малітва" (у англійскім перакладзе "Галасы з Чарнобылю"), за якую ў 2005 годзе аўтарка атрымала прэстыжную прэмію National Book Critics Circle Award.

nytimes.com