“Недаатрыманы Нобель”. Вынікі літаратурнага года 2013

Традыцыйна Новы год – нагода падвынікаваць год мінулы, пацешыцца дасягненням і перамогам. Але ці было з чаго цешыцца ў беларускай культуры-2013? У выдавецтва Ігара Логвінава забралі ліцэнзію, Міністэрства культуры зніжае статус Музея Багдановіча да ўзроўню філіялу, магчымае й наогул яго закрыццё… 

Ці вартая ў такіх варунках Беларусь Нобеля? Калі ў Беларусі адбываецца мэтанакіраванае звужэнне прасторы беларускасці, прасторы беларускай культуры – ці ўзаконіў бы гэтыя з’явы Нобель? І ў той жа час – а чаго мы разам з Нобелем недаатрымалі?

Хто вінаваты і што рабіць? Пра гэта спрачаюцца госці праграмы “Чорным па белым” выдавец Ігар Логвінаў і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Кіруюць спрэчкай у новай чорна-белай студыі літаратарка Валярына Кустава і яе новая сувядоўца журналістка Юля Рымашэўская. Новы сезон “Чорным па Белым” – разам з Вамі!

belsat.eu