Навіны

Першы раман брытанскага пісьменніка сэра Артура Конана Дойла «Аповед Джона Сміта» (The Narrative of John Smith), які раней не друкаваўся, апублікавала Брытанская бібліятэка.

Рукапіс напісанага 130 гадоў назад яшчэ да знакамітых аповесцяў і апавяданняў пра следчага Шэрлака Холмса «Аповеда Джона Сміта» захоўваўся менавіта ў яе фондах. Кошт 144-старонкавай кнігі ў цвёрдай вокладцы, даступнай у анлайн-краме Брытанскай бібліятэкі, складае 9,95 фунтаў стэрлінгаў (прыкладна 15,3 даляра ЗША).

Аповед у кнізе вядзецца ад імя 50-гадовага «абывацеля з уласнай думкай», які прыкаваны да стула падаграй і выкладае свае меркаванні ды погляды аб усім — ад рэлігіі і літаратуры да вайны — праз дыялогі са сваімі гасцямі і наведвальнікамі.

Як адзначала раней куратар аддзела сучасных рукапісаў Брытанскай бібліятэкі Рэйчэл Фос, раман быў напісаны ў 1883-1884 гадах, аднак рукапіс згубіўся на пошце па шляху да выдаўца. Пісьменніку давялося аднаўляць яго па памяці. Рукапіс, што трапіў у распараджэнне бібліятэкі, абрываецца на шостым раздзеле…

Знакаміты пісьменнік сэр Артур Конан Дойл (Sir Аrthur Conan Doyle) нарадзіўся 22 траўня 1859 года ў сталіцы Шатландыі Эдзінбурзе. З 1876-га па 1881 год ён вывучаў медыцыну ў Эдзінбургскім універсітэце. Падчас вучобы пачаў пісаць кароткія аповеды, першы з якіх быў апублікаваны, калі Дойлу было 20 гадоў.

Скончыўшы вучобу, будучы пісьменнік пачаў прыватную медыцынскую практыку, аднак не закінуў літаратурную творчасць. Менавіта ў перапынках паміж прыёмам пацыентаў Артур Конан Дойл і напісаў свой першы раман — «Аповед Джона Сміта».

Сусветную вядомасць А. К. Дойлу прынеслі, як вядома, дэтэктыўныя раманы пра Шэрлака Холмса. Першы аповед з серыі — «Скандал у Багеміі» — быў надрукаваны ў 1891 годзе.

Літаратура была для Дойла не толькі захапленнем, але і добрай крыніцай прыбытку. Але разам з галоўнай справай яго жыцця заставалася і навуковая дзейнасць.

З часам слава Холмса пачала злаваць яго стваральніка. У многіх чытачоў Артур Конан Дойл стаў асацыявацца з яго героем-дэтэктывам. Усе іншыя кнігі аўтара, нават больш значныя і часам цікавейшыя, не прыцягвалі ўвагу публікі.

Вярнуўшыся ў Лондан пасля адпачынку ля Рэйхенбахскага вадаспаду, пісьменнік вырашыў «забіць» свайго героя. І неўзабаве ў часопісе «The Strand» з’явілася навэла, у фінале якой Холмс гіне ў сутычцы з аўтарытэтам лонданскага злачыннага свету прафесарам Марыярці, зваліўшыся ў прорву Рэйхенбахскага вадаспаду.

Пасля гэтай «навіны» дваццаць тысяч падпісчыкаў адмовіліся ад часопіса, які друкаваў прыгоды Шэрлака Холмса. Натоўпы з лозунгамі «Вярніце нам Холмса!» штодня збіраліся вакол офіса рэдакцыі. Дойлу сталі тэлефанаваць невядомыя з пагрозамі: калі Шэрлак Холмс не будзе ўваскрэшаны з мёртвых, яго бессардэчны стваральнік адправіцца за ім...

Аднак «апошняй кропляй» для аўтара стаў ліст брытанскай каралевы. Па непацверджаных чутках, яна напісала Конан Дойлу, што смерць Шэрлака Холмса — толькі хітры ход. У выніку пісьменніку давялося «ажывіць» персанажа...

Вяртанне Шэрлака Холмса адбылося ў красавіку 1894 года ў апавяданні «Пусты дом».

З тых часоў легендарны следчы стаў для брытанцаў не менш рэальным, чым яго стваральнік. За апошняе стагоддзе ён паспеў абзавесціся домам, помнікам, сталічным рэстаранам у яго гонар ды шматлікімі фан-клубамі… Холмса нават прынялі ў ганаровыя члены Каралеўскага таварыства хіміі.

…Конан Дойл вярнуўся да медыцынскай практыкі у 1900 годзе і ў якасці хірурга ваенна-палявога шпіталя адправіўся на англа-бурскую вайну.

Памёр ён 7 ліпеня 1930 года ад сардэчнага прыступу.

Паводле www.rian.ru ды іншых сеціўных крыніцаў

Надрукавана ў 62-м нумары "Літаратурнай Беларусі".

Pdf-версія "Літаратурнай Беларусі" № 62 цалкам
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------