«(Не)жаночае аблічча беларускай літаратуры» — 20 чэрвеня
Узброіўшыся рознымі інструментамі, пісьменніцы, літаратурныя крытыкі, перакладчыцы, выкладчыцы і даследчыцы літаратуры паспрабуюць паставіць пад сумнеў непахіснасць беларускага канону, што сапраўдную літаратуру стваралі толькі мужчыны.
Гутарка будзе прысвечаная гісторыі беларускай жаночай літаратуры 20 стагоддзя, рэпрэзентацыі пісьменніц у СМІ, асаблівасцям выяўлення жаночых вобразаў у школьнай праграме і ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў.
У дыскусіі возьмуць удзел:
Аксана Данільчык,
Алена Казлова,
Марына Казлоўская,
Ганна Янкута,
Раіса Баравікова.
Мадэратарка: Юля Цімафеева.
20 чэрвеня, Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30). Пачатак у 18.30.
Уваход вольны!
Арганізатары -- рэдакцыйная Рада "ПрайдзіСвету", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і кампанія "Будзьма беларусамі!"