Ніла Гілевіча ўспомнілі ў Мінску (ФОТА)
Да месца спачыну паэта завіталі яго сын Сяргей Нілавіч Гілевіч, Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, намеснік Старшыні Усевалад Сцебурака, пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, Аксана Спрынчан з дачкой Альжбэтай, Андрэй Федарэнка, Антаніна Хатэнка, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч ды іншыя, у тым ліку прадстаўнікі незалежнай прэсы -- усяго каля дваццаці чалавек.
Былі ўскладзеныя кветкі ад ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".
Злева направа: Усевалад Сцебурака, Барыс Пятровіч, Ціхан Чарнякевіч
Анатоль Вярцінскі
Барыс Пятровіч
Злева направа: Ціхан Чарнякевіч, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Барыс Пятровіч, Сяргей Гілевіч, Міхась Скобла
Як распавялі ў сваіх словах-успамінах блізкія Ніла Сымонавіча, да апошняга моманту творца цікавіўся грамадскім і літаратурным жыццём як у Беларусі, так і за яе межамі, чытаў навіны, слухаў радыё, актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, адстойваў правы роднай мовы.
Усе выступоўцы пагадзіліся з тым, што справа Гілевіча працягваецца, што, як пісаў паэт, "дойдзем мы да Беларусі", і што яго творчая спадчына назаўсёды застанецца нашым нацыянальным набыткам.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"