Нілу Гілевічу — 83!

Паважаны Ніл Сымонавіч! Прыміце нашы найшчырыя віншаванні з Днём нараджэння і пажаданні моцнага здароўя, даўгалецця, аптымізму і натхнення ў штодзённых справах і творчасці!
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
***
Атулi нас цiшынёю, ахiнi спагадай, вечар,
Каб нiхто не мог спалохаць птушку радасцi жывой.
Гэта птушка ў мой закутак заляцела не навечна:
Можа, толькi да спаўночы, да заранкi светавой...
Можа, заўтра буду думаць: "Дзе цяпер яна трапеча
Маладым гарачым крыллем у салодкiм забыццi?.."
Атулi ж нас цiшынёю, ахiнi спагадай, вечар:
Нават знiчкi выпадкова з небасхiлу не скацi...
Ніл Гілевіч
1975
Глядзіце болей вершаў Паэта на сайце, прысвечаным яго творчасці gilevich.ru
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг