Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2011 годзе атрымаў Томас Транстромер

Сёння Нобелеўскі камітэт абвясціў імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2011 год. Лаўрэатам стаў шведскі паэт Томас Транстромер.

Томас Транстромер (Tomas Tranströmer) нарадзіўся 15 красавіка 1931 году. Паводле асноўнай прафесіі — доктар-псіхолаг, а таксама прафесійны піяніст. Жыве ў Стакгольме. Аўтар 12 кніг вершаў і прозы, сярод якіх “17 вершаў” (17 dikter, 1954), “Вокны і камяні” (Klanger och spår, 1966), “Для жывых і мёртвых” (För levande och döda, 1989) і інш. Перакладаў на шведскую мову творы французскіх сюррэалістаў. На беларускую мову вершы Транстромера перакладаў Лявон Баршчэўскі.

prajdzisvet.org