Нобеля па літаратуры далі Марыё Варгасу Льёсу

 Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 2010 годзе стаў перуанскіх празаік, драматург, палітык Марыё Варгас Льёса. 74-гадовага пісьменьніка ўзнагародзілі з фармулёўкай "за дэталёвае апісанне структуры ўлады і за яркае выяўленне чалавека, які паўстаў, змагаецца і церпіць паражэнне ".

Празаік праславіўся дэбютным раманам 1963 года "Горад і сабакі"; сярод іншых яго кніг - "Зялёны дом", "Шчанюкі", "Гутарка ў саборы". Варгаса Льёсу лічаць адным з найбуйнейшых лацінаамерыканскіх празаікаў XX стагоддзя і ставяць у адзін шэраг з такімі наватарамі як Борхес, Гарсія Маркес, Картасар.

prajdzisvet.org