Нобеля па літаратуры сёлета атрымала Святлана Алексіевіч

Нагадаем, ужо некалькі гадоў запар беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч знаходзілася, па меркаванні букмекераў, на першых пазіцыях як верагодны Нобелеўскі лаўрэат.

Уручэнне Нобелеўскіх прэмій традыцыйна праходзіць у Стакгольме 10 снежня. Сёлета кожны лаўрэат атрымае 953 тысячы долараў.

Віншуем Святлану Аляксандраўну, сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", з атрыманнем Нобелеўскай прэміі па літаратуры!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"