Новая кніга Сержука Сыса — “Стрэмка”

У серыі “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга паэзіі — “Стрэмка” Сержука Сыса.

Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнэту, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара.

 

 

Сяржук СЫС (Сяргей Анатольевіч Сыс) нарадзіўся 26.01.1962 г. у в. Пракісель Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Паэт, перакладчык, публіцыст. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар калектыўных зборнікаў і анталогій, а таксама кніг паэзіі “За трапяткім матыльком кахання” (2000 г., самвыдат) і “Стрэмка” (2011). Творы перакладаліся на ангельскую, польскую, расійскую, украінскую, літоўскую і сербскую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з кастрычніка 2010 года.

Прэсавая служба СБП