Новая кніга Сяргея Харэўскага

У выдавецтве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта выйшла новая кніга: «Сто твораў ХХ стагоддзя» Сяргея Харэўскага.

 Харэўскi С. В.

Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гiсторыi мастацтва i архiтэктуры Беларусi найноўшага часу / аўт.-укл. С.В. Харэўскi. – Вiльня: ЕГУ, 2011. – 432 с., iл.
ISBN 978-9955-773-51-1
УДК 7.036(476)
ББК 85.1(4Беи)
Х23

Кніга складаецца з нарысаў і эсэ, што былі напісаны аўтарам у розныя гады і часткова друкаваліся ў розных выданнях. Аўтар прапануе сваю інтэрпрэтацыю твораў мастацтва, храналогія стварэння якіх ахоплівае ўвесь найноўшы час – ад канца ХІХ ст. да нашых дзён. Прадстаўлены імёны шырока вядомых творцаў, а таксама тыя, што ўпершыню ўведзены ў беларускі культурны кантэкст.

Прызначаецца ўсім, хто вывучае мастацтва альбо творыць сам.

ehu.lt